Справаздача АПК, гандаль палітвязнямі і адукацыя, якой нам не хапае. Эфір

Святлана Мацкевіч / Еўрарадыё
Сёмага жніўня Аб’яднаны пераходны кабінет прадставіў справаздачу перад Каардынацыйнай Радай. У ёй ішла гаворка пра міжнародныя кантакты, дапамогу палітвязням і працу з дыяспарай. Разам са справаздачай паўстала галоўнае пытанне: як дэмакратычным сілам дзейнічаць далей, каб ініцыятывы не былі фармальнымі, а прыносілі рэальныя вынікі?
Асобная тэма — палітвязні. Пасля размовы Лукашэнкі з Дональдам Трампам і адкрытага звароту лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі праблема зноўку выходзіць на міжнародную арэну. Разам з тым некаторыя медыйныя беларусы прапануюць абмяняць сябе на іншых палітвязняў — пытанне, якое выклікае спрэчкі: ці мэтазгодны такі “гандаль невінаватых на невінаватых” і як сапраўды дапамагчы тым, хто за кратамі?
Пра ўсё гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё размаўляем з адной з ініцыятарак Аб’яднання сваякоў палітвязняў і незалежнай эксперткай у галіне адукацыі Святланай Мацкевіч.
Дарэчы, пытанне адукацыі для беларусаў мы абмяркуем ў другой частцы нашай размовы. Якія кампетэнцыі трэба развіваць, каб заставацца патрэбнымі і ў краіне, і па-за ёй? Ці варта моладзі з’яжджаць з Беларусі да лепшых часоў — насустрач новым ведам і далей ад лукашэнкаўскай ідэалогіі?
Эфір пачнецца 21 жніўня а 12-й па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.