Беларуска пад польскім сцягам выйграла спаборніцтвы па скачках у вышыню

Марыя Жодзік / IMAGO/NOUSHAD / newspix.pl
Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік выйграла этап "Дыяментавай лігі" ў скачках у вышыню. Яна выступала пад польскім сцягам.
Спаборніцтвы праходзілі ў Лазане ў цяжкіх умовах надвор'я — на стадыём абрынулася залева. Тым не менш, Жодзік змагла ўзяць вышыню ў 1,91 м.
У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а ў 2022-м асудзіла напад Расіі на Украіну. У тым жа годзе скакуха пераехала ў Польшчу і цяпер жыве ў Беластоку.
Неўзабаве Жодзік атрымала права прадстаўляць Польшчу, а ў 2024-м ездзіла ад гэтай краіны на Алімпійскія гульні ў Парыжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.