Польшча правярае дачыненне Беларусі да дрона, які ўпаў у кукурузным полі

Спецыялісты вывучаюць месца падзення дрона / pap.pl
Дрон, які ў ноч на 20 жніўня ўпаў над тэрыторыяй Польшчы, мог прыляцець з Беларусі, лічыць кіраўнік акруговай пракуратуры Любліна Гжэгаж Трусевіч.
Спецыялісты вывучылі астанкі дрона і апыталі людзей з навакольных населеных пунктаў, якія назіралі за яго палётам або чулі яго.
"У спалучэнні з наяўнымі запісамі існуе вельмі высокая верагоднасць, што гэты аб'ект мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі", — сказаў Трусевіч у каментары для PAP.
Раней у польскім Міністэрстве абароны падзенне дрона назвалі расійскай правакацыяй.
Дрон упаў на кукурузным полі ў Польшчы ў ноч на 20 жніўня. У беспілотніка не было баявой часткі — ён нёс толькі невялікую колькасць выбухоўкі. Выбух, які выбіў вокны і дзверы ў гаспадарчай пабудове непадалёк ад месца падзення, мог адбыцца з-за кантакту БПЛА з лініяй электраперадачы.
Касіняк-Камыш сказаў, што ўсе хаўруснікі Польшчы ў NATO праінфармаваныя пра гэты інцыдэнт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.