"Расія правакуе НАТА": Мінабороны Польшчы пра падзенне дрона

Поле, на якім упаў дрон

Поле, на якім упаў дрон / prk24.pl

Польшча лічыць падзенне беспілотніка на тэрыторыі кукурузнага поля на ўсходзе краіны правакацыяй з боку Расіі, піша польскі партал Onet.

"Мы зноў сутыкнуліся з правакацыяй з боку Расійскай Федэрацыі з выкарыстаннем расійскага беспілотніка, — заявіў журналістам міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. — Расія зноў правакауе краіны НАТА".

Дрон упаў на кукурузнае поле ў Польшчы ў ноч на 20 жніўня. У беспілотніка не было баявой часткі — ён нёс толькі невялікую колькасць выбухоўкі, паведамляе агенцтва PAP са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны Польшчы. Падрыў, які выбіў вокны і дзверы ў гаспадарчай пабудове непадалёк ад месца падзення, маглі выклікаць кантакты БПЛА з лініяй электраперадачы.

Касіняк-Камыш сказаў, што ўсе саюзнікі Польшчы па НАТА праінфармаваныя пра гэты інцыдэнт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.