Дрон у кукурузе: стала вядома, што за аб'ект упаў ноччу ў Польшчы

Дрон у кукурузе / РАР
Аб'ект, які ўноччы на 20 жніўня ўпаў у Люблінскім ваяводстве Польшчы, імаверна, быў вайсковым дронам. Але пакуль што польскія спецслужбы не могуць дакладна вызначыць яго мадэль і краіну паходжання. Пра гэта расказаў акруговы пракурор Любліна Гжэгаж Трусевіч.
У беспілотніка не было баявой часткі — ён нёс толькі невялікую колькасць выбухоўкі, паведамляе PAP са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны Польшчы. А выбух, які вынес вокны і дзверы ў гаспадарчай пабудове непадалёк ад месца яго падзення, магчыма, утварыўся праз кантакт БпЛА з лініяй электраперадачы.
Пошукі абломкаў дрона ўскладняюцца тым, што ён упаў на кукурузным полі, перамяшчацца па якім цяпер няпроста. Туды збіраюцца направіць каля 100 чалавек, але пакуль што абмяркоўваецца, ці трэба скасіць кукурузу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.