Пуцін працягвае бамбіць Украіну — дык мір ці вайна? Эфір з Кавалеўскім

Валер Кавалеўскі / Еўрарадыё
Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і былы дыпламат Валер Кавалеўскі любіць паўтараць, што дыялог лепей за санкцыі. Але што рабіць, калі справа тычыцца не толькі Беларусі, але і Украіны.
Апошнімі днямі з медыя не сыходзіць тэма нейкіх там мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой, як і навіны пра тое, што Пуцін працягвае бамбіць Украіну.
Дык мір ці вайна?
Пра гэта ды іншае размаўляем ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Таксама пагаворым пра тое, у якія гульні гуляе Лукашэнка, сустракаючыся з прэзідэнтам Ірана пасла размовы з Трампам, і пра анансаваную паездку беларускага кіраўніка ў Кітай.
Эфір пачнецца а 15-й па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.