Новы рэкорд: на беларуска-польскай мяжы амаль 4,7 тыс. аўто

Пункт пропуску "Брэст"

Пункт пропуску "Брэст" / Памежны камітэт Беларусі

У чарзе на выезд з Беларусі на мяжы з Польшчай стаіць 4690 аўтамабіляў, вынікае са звестак Дзяржпагранкамітэта. У аўтобуснай чарзе — яшчэ 125 транспартных сродкаў.

Гэта значыць, што калі вы зарэгіструецеся ў чарзе цяпер, то мяжу зможаце прайсці ў лепшым выпадку праз 10 дзён, пішуць у тэматычных чатах.

Нагадаем, што на пункце пропуску "Брэст" дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Не трэба ўвесь тыдзень сядзець у машыне. Неабходна прыехаць на мяжу і зарэгістравацца ў сістэме. Пасля гэтага можна вярнуцца дадому і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна. Гэта зручна для жыхароў Берасця, але не вельмі зручна для тых, хто вымушаны ехаць для рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі з іншых рэгіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.