Пасля канцэрта Каржа ў Польшчы затрымалі 13 беларусаў

Макс Корж / канал Макса Каржа ў тэлеграм
Пасля канцэрта Макса Каржа на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве былі затрыманыя 13 грамадзянаў Беларусі. Сямёра з іх былі арыштаваныя за крымінальныя злачынствы, яшчэ шасцёра — за дробныя парушэнні, расказалі Euroradio у Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Усяго ў сувязі з канцэртам было затрымана 109 чалавек.
Таксама МУСіА паведамляе, што падтрымлівае сувязь з Памежнай службай і паліцыяй, якія вядуць расследаванне ў дачыненні да замежных грамадзянаў — ўдзельнікаў канцэрта.
"На гэтым этапе мы не можам каментаваць падрабязнасці аперацыі. Мы зможам падзяліцца больш падрабязнай інфармацыяй, калі расследаванне будзе завершана", — дадаюць у ведамстве.
Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што шасцёра грамадзянаў Беларусі, затрымання на канцэрце Макса Каржа, мусяць пакінуць тэрыторыю краіны. Таксама ў спісе на дэпартацыю 57 грамадзянаў Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.