Фізрукі змогуць даваць дзецям хатнія заданні

Фізкультура / unsplash
У навучальныя планы беларускіх школ на 2025/26 год дададзены трэці абавязковы ўрок фізкультуры. Таксама з верасня фізрукі змогуць задаваць па гэтым прадмеце хатнія заданні.
"Мы бачым, што аадбываецца са здароўем нашых дзяцей, нашым грамадствам, — расказаў "дэпутат" Сяргей Клішэвіч. — Каб мазгі захаваліся — будзе працаваць абмежванне электроннай сувязі. А каб гэтыя мазгі яшчэ пользу прыносілі, трэба, каб яны на здаровых нагах хадзілі. Таму дадаем трэці ўрок фізкультуры. Згодныя?"
Пад "абмежваннем электроннай сувязі" Клішэвіч мае на ўвазе яшчэ адно правіла, што ўводзіцца з верасня. Цяпер вучні мусяць здаваць смартфоны і іншыя гаджэты на ўваходзе ў навучальныя ўстановы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.