Макс Шчур: не быць робатам і заставацца чалавекам — актуальная ідэя ў наш час

Макс Шчур / Еўрарадыё
21 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, перакладчык Макс Шчур.
Калі яшчэ да 2020 года пытанне “Ці сфармаваліся мы як нацыя?” мела права на існаванне, то тое, якія змены і трансфармацыі адбыліся з намі падчас тых падзеяў, паставіла кропку — беларусы канчаткова завяршылі сваё фармаванне як палітычная нацыя. 2020 год прымусіў нават тых, хто даўно забыўся, што ён беларус, актыўна ўключыцца ў беларускае жыццё. І цяпер мы мусім вярнуць сабе дзяржаву, каб наша палітычная нацыя змагла адбудаваць сабе сваю краіну, перакананы Макс Шчур.
Пра тое, якое месца ў фармаванні ідэнтычнасці займае літаратура, ці здольныя літаратары сфармуляваца нацыянальную ідэю і якое значэнне мае мова ў гэтай справе, ці па-будысцку жадаць адпомсціць карнікам і як нам захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Максам Шчурам.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.