Урад распавёў, як плануе расціць беларускую эканоміку
Беларускія рублі / pixabay.com
Урад плануе, што ў 2026 годзе эканоміка Беларусі вырасце на 2,8%.
"Гэта ў прынцыпе супастаўна з узроўнем росту сусветнай эканомікі. Па прагнозах усіх аналітычных агенцтваў, у свеце ВУП будзе расці на 2,7-3%, і мы будзем у гэтых межах", — заяўляе міністр эканомікі Юрый Чабатар.
Летась урад прыкладна ў гэтых жа чыслах планаваў, што за 2025 год ВУП Беларусі вырасце на 4,1%, а інфляцыя складзе не больш за 5%. Але гэта было яшчэ пры прэм'ер-міністры Рамане Галоўчанку. Вынікі першых 7 месяцаў 2025 года далёкія ад запланаваных: ВУП вырас толькі на сціплыя 1,3%. А інфляцыя ў гадавым вымярэнні склала 7,4%.
"Мэтай нашай эканамічнай палітыкі з'яўляецца ўстойлівы і, галоўнае, збалансаваны рост эканомікі. Таму прагназаванне з'яўляецца найважнейшай нашай задачай.
Дзейны прэм’ер Аляксандр Турчын кажа чыноўнікам імкнуцца да "рэалістычных планаў".