Якім будзе надвор'е ў выхадныя: трошкі дажджу і камфортныя тэмпературы

Мінск, Беларусь

Мінск, Беларусь / Еўрарадыё

Якім будзе надвор'е да канца тыдня, распавялі сіноптыкі Гідраметцэнтра.

У пятніцу, 22 жніўня, будзе днём воблачна з праясненнямі. На паўднёвым усходзе — дажджліва, месцамі будуць грымець навальніцы. Уначы тэмпература апусціцца да +5°С. удзень самыя камфортныя тэмпературы ўсталююцца на паўднёвым усходзе Беларусі: будзе +18..+ 24°С. На паўднёвым усходзе крыху халадней: +15..+17°С.

У суботу, 23 жніўня, на Беларусь будуць перамяшчацца халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Удзень месцамі пройдзе дажджы. Ночы прахалодныя — ад + 5 да +12°С. А днём усё яшчэ цёпла: + 15..+22°С.

А ў нядзелю, 24 жніўня, на надвор'е паўплывае атмасферны фронт, які ссоўваецца на Беларусь з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Днём можа дзьмуць парывісты вецер. Тэмпература ноччу +5..+11 °С, а днём паветра прагрэецца да + 14..+20°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.