Даішнікі пад Магілёвам зладзілі пагоню са стралянінай

Пагоня каля Мастоў / прэс-служба МУС
У ноч на 8 верасня супрацоўнікі ДАІ ў Магілёўскім раёне зладзілі пагоню са стралянінай.
Здарэнне адбылося каля вёскі Гаі, дзе патрульныя падалі сігнал аб спыненні кіроўцу БМВ, які ён праігнараваў. Даішнікі кінуліся ў пагоню.
Парушальнік, як паведамляецца, не рэагаваў на неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніцца. Ён толькі павялічыў хуткасць. Пасля папярэджання аб выкарыстанні зброі інспектар пачаў страляць па колах аўто. Машыну спынілі.
Выявілася, што за рулём быў 23-гадовы жыхар Магілёва, якога сёлета ў ліпені пакаралі за выезд на паласу сустрэчнага руху і пазбавілі права кіравання транспартам. На маладога чалавека склалі восем адміністрацыйных матэрыялаў, у тым ліку за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Магілёўца адправілі ў ІЧУ, а аўтамабіль — на ахоўную стаянку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.