ДАІ аштрафавала кіроўцу, які зладзіў басейн у багажніку аўтамабіля (відэа)
Ён цалкам прызнаў сваю віну.
ДАІ прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці кіроўцу, які зладзіў басейн у багажніку пікапа. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на кіраўніка прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяну Харлінскую.
Нагадаем, што ролік з маладымі мінчукамі нядаўна стаў зоркай You Tube. Хлопцы зладзілі басейн у багажніку пікапа і ў спёку паехалі катацца па гарадскіх вуліцах.
ДАІ аператыўна высветліла асобу кіроўцы, ён жа апынуўся ўладальнікам аўтамабіля. На яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы: за парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў і грузу. Хлопца аштрафавалі на 1 млн 440 тысяч рублёў (8 базавых велічыняў).
Мінчане прымалі ванну з пенай, катаючыся на машыне (відэа)