Да літоўскіх памежнікаў з Беларусі прыехаў дальнабойшчык, п'яны ўшчэнт

Фура на беларуска-літоўскай мяжы / t.me/euroradio
На літоўскім памежным пункце "Мядзінінкай" затрымалі дальнабойшчыка з 2,58 праміле алкаголю ў крыві. Беларускія мытнікі заявілі, што прапускалі яго яшчэ цвярозым.
Інцыдэнт здарыўся 2 кастрычніка. Літоўскія памежнікі звярнулі ўвагу, што ад кіроўцы фуры, якая везла транзітам праз Літву ячмень, моцна пахне спіртным. Да таго ж, у мужчыны заплятаўся язык.
У выніку 56-гадовага грамадзяніна Малдовы, які кіраваў грузавіком, перадалі паліцыі. А літоўскія памежнікі зацікавіліся, як ён у такім стане прайшоў праверку на пункце пропуску з беларускага боку.
У беларускім Мытным камітэце адказалі, што на "Каменный Лог" дальнабойшчык заехаў цвярозым. І мытны, і пашпартны кантоль ён прайшоў крыху больш чым за 20 хвілінаў. А напіўся ён, паводле версіі беларускага боку, за 14 гадзінаў, пакуль чакаў уезду ў Літву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.