Цынічная схема: мінчук афармляў мікразаймы на паміраючых пацыентаў хоспіса
Беларускія рублі / Еўрарадыё
39-гадовы мінчук афармляў мікрапазыкі на паміраючых пацыентаў хоспіса. Мужчына паспеў падмануць семярых.
Абвінавачаны працаваў у хоспісе, дзе даглядаў пацыентаў. Ён даведаўся, што адзін з мабільных аператараў выдае абанентам мікрапазыкі, і вырашыў гэта скарыстаць. Мужчына браў у пацыентаў тэлефоны і па іх нумарах афармляў заяўкі на крэдыты ад Br300 да Br1000. А атрыманыя грошы пераводзіў на свой рахунак.
Такім чынам аферыст змог сабраць 4100 рублёў. Цяпер яму прад'яўленае абвінавачанне ў крадзяжы маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Ён прызнаў віну, часткова кампенсаваў урон. Справу будзе разглядаць суд.