Цяпер можна адсочваць аператыўную інфармацыю пра рух міжнародных аўтобусаў
"Мінсктранс" піша пра міжнародныя маршруты / TUT.by
Цяпер можна адсочваць аператыўную інфармацыю пра рух міжнародных аўтобусаў у Беларусі. Тэлеграм-канал з такой інфармацыяй днямі стварыў "Мінсктранс". Ён мае назву "Мінсктранс. Міжнародныя маршруты". Там ёсць даныя пра змены ў адпраўленні аўтобусаў з канчатковых пунктаў (напрыклад, праз затрымкі пры праходжанні памежнага кантролю), пра праходжанне мяжы з краінамі ЕС (Польшчай, Літвой і Латвіяй).