Ці замініруе Польшча мяжу з Беларуссю? Тлумачыць эксперт

Ці замініруе Польшча мяжу з Беларуссю

Ці замініруе Польшча мяжу з Беларуссю / podlaski.strazgraniczna.pl

“Інфраструктура на мяжы становіцца ўсё большай і большай”, — каментуе сітуацыю на беларуска-польскай мяжы ў эфіры Еўрарадыё аглядальнік часопіса Gazeta Prawna Міхал Патоцкі.

Журналіст лічыць, што радыкалізацыя мігрантаў, якія атакуюць польскія памежныя службы то камянямі, то палкамі, даволі сур’ёзная, але ўсе ў Польшчы ўжо да таго прызвычаіліся.

— Ёсць інвестыцыі, паступова інфраструктура становіцца ўсё большай і большай. Быў тэндар на пабудову нармальнай дарогі ўздоўж мяжы, таму кантраляваць мяжу можна ў нармальных умовах.

Каб прымусіць Лукашэнку спыніць міграцыйны крызіс, Міхал Патоцкі кажа, што на яго трэба ціснуць.

— Будзе новы прэзідэнт Польшчы, які мае добрыя адносіны з рэспубліканцамі. Ну і няхай рэспубліканцы ўключаць у парадак дня і гэтую штучную праблему на польска-беларускай мяжы.

Нягледзячы на праблему, журналіст не лічыць, што мяжа ў хуткім часе будзе замініравана.

— Але гатоўнасць да таго будзе, калі спадарожнікі пакажуць, што ў хуткім часе расіяне рыхтуюцца да маршу на Беласток ці Вільню. Пакуль я не думаю, што такая патрэба ёсць.

Таксама Патоцкі адзначыў, што ў праблеме на беларуска-польская мяжы можа быць і  кітайскі след. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.