Чыноўнікі адказалі, ці можна вешаць БЧБ-гірлянды на вокны

Упрыгожванне акна па схеме БЧБ / telegram
Упрыгожванне акна па схеме БЧБ / telegram

Мінчуку прыйшоў адказ з адміністрацыі Фрунзенскага раёна на пытанне, ці лічыцца гірлянда "па схеме БЧБ" на акне пікетам. 

— Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не прадугледжаная падборка колеравай гамы ўпрыгожанняў на вокнах кватэр, — гаворыцца ў афіцыйным лісце.

Чиновники ответили, можно ли вешать БЧБ-гирлянды на окна
Адказ / TUT.by

Імаверна, судзіць за бел-чырвоныя-белыя гірлянды па артыкуле 23.34 беларусаў пакуль усё ж не будуць. Хоць уладальнікі такіх святочных упрыгожанняў ужо паведамлялі пра папярэджанні і рэкамендацыі прыбраць гірлянду. 

— Дадаткова тлумачым, што размяшчэнне на вокнах кватэр, шкленні балконаў сцягоў бел-чырвона-белай расфарбоўкі для публічнай дэманстрацыі грамадзянам, у адпаведнасці з арт. 10 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах", трактуецца як правядзенне масавага мерапрыемства — пікетавання, — не маглі не нагадаць у адміністрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.