Чыноўнік, западозраны ў карупцыі, просіць Лукашэнку аб памілаванні

Следчым камітэтам расследавалася крымінальная справа ў дачыненні да начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Яўгена Дуплеўскага, паведамляе БелаПАН. У лютым абласная пракуратура паведаміла аб узбуджэнні справы ў дачыненні да супрацоўніка гарвыканкама па частцы 2 артыкула 210 крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены паўторна або групай асоб па папярэдняй змове). За такое злачынства пагражае нават сем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Следства высветліла, што ён 2010-2013 гадах афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў на ўмовах тэрміновага працоўнага дагавора, пры гэтым фактычна такія заняткі з навучэнцамі не праводзіў. У выніку было нанесена шкоды на суму каля 22 мільёнаў рублёў.