Чэмпіянат Беларусі па футболе: БАТЭ згуляе з “Шахцёрам”

Сёння, 11 жніўня, БАТЭ прыме гарнякоў на сваім полі ў Барысаве ў рамках 20-га тура чэмпіянату Беларусі. Пачнецца гульня а 17.00.


“Шахцёр” займае першы радок турнірнай табліцы з 46 ачкамі. У сёлетнім чэмпіянаце ён выйграваў 14 разоў, 4 разы завяршаў матчы нічыёй і толькі аднойчы пацярпеў паразу. БАТЭ займае другі радок — у клуба 42 ачкі (13 выйгрышаў, 3 нічыі і 3 паразы).



Таксама сёння пройдуць яшчэ адзін матч 20-га тура — “Славія” прыме мінскае “Дынама”. 12 жніўня“Мінск” сустрэнецца з “Нафтанам”.



У суботу, 10 жніўня прайшлі іншыя матчы гэтага тура: брэсцкае “Дынама” — “Дняпро” — 2:0, “Белшына” — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:3, “Нёман” — “Гомель” — 2:0.