ЧБ па футболе: “Гомель” перамог “Мінск” (відэа)
У суботу прайшлі першыя тры матчы 10-га тура чэмпіянату краіны сярод каманд вышэйшай лігі.
“Мінск” прымаў на сваім полі “Гомель” і пацярпеў паразу — 1:2. Госці адкрылі лік на 20-й хвіліне і гаспадары змаглі зраўняць яго толькі ў другім тайме, на 73-й хвіліне, з пенальці. Матч мог завяршыцца нічыёй, аднак гамяльчане ў дадатковы час усё ж забілі яшчэ адзін мяч і атрымалі перамогу.
“Нафтан”, які трымаецца на трэцім радку турнірнай табліцы, мінімальна перамог навічка вышэйшай лігі, “Слуцк” — 1:0, а вось мінскае “Дынама”, якое яскрава пачынала сезон, нечакана прайграла ў гасцях жодзінскаму “Тарпеда-БелАЗ”, вынік сустрэчы — 1:0.
Сёння, у нядзелю, пройдуць астатнія тры матчы 10-га тура: БАТЭ — “Дняпро”, “Шахцёр” — “Белшына”, “Нёман” — “Дынама” (Брэст).