Чарговае ДТЗ з маршруткай — гэтым разам у Мінску
  Наступствы аварыі з удзелам маршрутнага таксі / @gaiminsk
У Мінску адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі, паведамляюць у сталічным ДАІ. Аварыя здарылася раніцай у панядзелак у раёне вуліцы Малініна. 30-гадовая кіроўца аўтамабіля Volkswagen выязджала з дваровай тэрыторыі і не саступіла дарогу маршрутнаму таксі, якое рухалася па галоўнай дарозе.
Адбылося сутыкненне. Папярэдне пацярпелі чатыры пасажыры. Медыкі забралі іх у бальніцу для абследавання. Кіроўца Volkswagen ад шпіталізацыі адмовілася.
Нагадаем, 20 лютага ў Смалявіцкім раёне ў ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі загінулі 13 чалавек. Пасля гэтага Мінтранс заявіў пра намер праверыць працу маршрутных таксі.
Кіроўца Volkswagen выязджала з дваровай тэрыторыі / @gaiminsk
      
      
Медыкі забралі ў бальніцу чатырох пасажыраў /@gaiminsk