У Беларусі ўзмацняецца кантроль за маршруткамі — Мінтранс
Праверкі пачынаюцца ўжо ў бліжэйшы час / Ілюстрацыйнае фота sb.by
У Беларусі ўзмацняецца кантроль за маршруткамі, паведамляе Мінтранс. Транспартная інспекцыя будзе сачыць за выкананнем правілаў перавозкі пасажыраў і іх бяспекай. Яна паўдзельнічае ў "маштабных кантрольных мерапрыемствах па праверцы дзейнасці маршрутных таксі". Напярэдадні іх анансавала Міністэрства па падатках і зборах, якое спасылалася на шматлікія паведамленні пра парушэнні, якія дапускаюць перавозчыкі. Праверкі пачынаюцца ўжо ў бліжэйшы час.
Чыноўнікі загаварылі пра праверкі пасля жахлівай аварыі пад Смалявічамі з удзелам маршруткі, у якой загінулі 11 чалавек.