Мадура з жонкай вывезены з краіны — Трамп
Нікалас Мадура / Matias Delacroix / AP Photo
"Прэзідэнт Мадура разам са сваёй жонкай быў затрыманы і вывезены з краіны", — пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваіх сацсетках.
Ён дадаў, што “Злучаныя Штаты Амерыкі паспяхова правялі маштабны ўдар па Венесуэле і яе лідарах". Падрабязнасці амерыканскі прэзідэнт абяцаў распавесці падчас прэс-канферэнцыі.
Пазней тэлеканал CBS News паведаміў, што Нікалас Мадура і яго жонка былі затрыманыя спецпадраздзяленнем арміі ЗША Delta Force. Гэта элітнае падраздзяленне ўзброеных сіл краіны, якое спецыялізуецца на барацьбе з тэрарызмам.
Пра ўдары па Венесуэле стала вядома ранкам 3 студзеня. Медыя ў краіне паведамілі пра атакі на вайсковыя базы, дом міністра абароны, былы вайсковы музей у Каракасе, дзе быў пахаваны Уга Чавес, а таксама марскія парты.