Чарга на беларуска-польскай мяжы вырасла да 1450 легкавікоў

Аўтамабільная чарга на мяжы, ілюстрацыйнае фота / t.me/granica_bypl
Транспартны калапс на беларуска-польскай мяжы працягваецца ўжо каторы дзень.
Па стане на 10:00 24 красавіка на памежным пераходзе Брэст — Цярэспаль сваёй чаргі на выезд у Польшчу чакаюць 1450 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў, паведамляюць у прэс-службе Памежнага камітэта.
На выезд у Літву перад памежнымі пунктамі Каменны Лог і Беняконі знаходзяцца 30 легкавых аўтамабіляў.
Чарга на выезд узнікла пасля велікодных святаў і за апошнія дні толькі вырасла. Людзі стаяць суткамі, чакаючы магчымасці выехаць з Беларусі. Памежны пункт Брэст застаецца адзіным пераходам, праз які ў краіны Еўрасаюза можна трапіць на аўтамабілі з беларускімі нумарамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.