Царкоўны звон затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

Царкоўны звон, спынены на мяжы

Царкоўны звон, спынены на мяжы / lrmuitine.lt

На мяжы з Беларуссю літоўскія мытнікі затрымалі царкоўны звон, які без дакументаў везлі ў краіну.

Інцыдэнт адбыўся 16 сакавіка ў пункт пропуску Шальчынінкай, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні. Аўтамабіль Mercedes Sprinter пад кіраваннем грамадзяніна Малдовы прыбыў з тэрыторыі Беларусі. Кіроўца заявіў, што ў яго няма тавараў, якія трэба дэклараваць.

Але падчас праверкі мытнікі выявілі царкоўны звон масай 260 кг, схаваны за мяхамі. Кіроўца патлумачыў, што не мае ніякіх дакументаў на незвычайны груз. Мужчына сказаў, што звон вязе з расійскага Падольска ў Малдову праз Беларусь і Літву па просьбе патрыярхаў Кірыла і Мікалая.

Літоўская мытня западозрыла, што звон можа быць аб'ектам культурнай спадчыны. Таксама мытнікі не выключаюць, што ён мог быць выкрадзены з тэрыторыі Украіны. Яны перадалі звон спецыялістам па культурнай спадчыне для ацэнкі.

Мяркуючы па надпісах на зване, ён можа быць прысвечаны праваслаўнаму святому Рэчы Паспалітай XVII стагоддзя, Мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Русі святому Пятру Магілу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.