У беларуса, які ехаў з Літвы, знайшлі залатыя манеты
Большасць манет адносяцца да культурных каштоўнасцяў / customs.gov.by
У беларуса, які ехаў з Літвы, знайшлі залатыя манеты. Іх кошт ацанілі на суму каля 35 тысяч рублёў.
Як піша customs.gov.by, мужчына ўязджаў у Беларусь на аўтамабілі Mercedes. Ён заявіў, што тавараў, якія падлягаюць дэклараванню, не мае. Аднак мытнікі знайшлі ў яго асабістых рэчах дзясятак залатых манет розных наміналаў і вырабленых у розных краінах. Сем з іх створаны больш за 100 гадоў таму і адносяцца да культурных каштоўнасцяў.
У дачыненні парушальніка распачалі адміністрацыйныя працэсы.