Былы актор Купалаўскага тэатра Малчанаў атрымаў 11 сутак за нядзельны марш

Аляксандр Малчанаў / кино-театр.ру
У нядзелю, 27 снежня, сярод затрыманых аказаўся беларускі актор Аляксандр Малчанаў.
Сёння над ім адбыўся суд. Ён быў прызнаны вінаватым па артыкуле 23.34 і атрымаў 11 сутак.
Аляксандр Малчанаў граў у Купалаўскім тэатры і здымаўся ў кіно і на тэлебачанні. У яго былі ролі ў фільмах "У жніўні 44-га...", "Рыярыта", "Масакра" і іншых.
Актор быў сярод беларускіх дзеячаў культуры — музыкаў, рэжысёраў, літаратараў, журналістаў, — якія ўдзельнічалі ў праекце #культпратэст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.