Пажар у абаронным навукова-даследчым інстытуце ў Расіі, ёсць ахвяры
21 красавіка буйны пажар адбыўся ў абаронным навукова-даследчым інстытуце ў расійскім горадзе Цвер. Ён адносіцца да войск Паветрана-касмічнай абароны, якія ўжо другі месяц наносяць ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах. Як паведамляе ТАСС, плошча пажару складала каля тысячы квадратных метраў. Вядома пра двух загінулых і тры дзясяткі пацярпелых.
Мяркуецца, што ўзгаранне пачалося з аднаго з кабінетаў на другім паверсе, агонь хутка распаўсюдзіўся. Як піша tverigrad.ru, людзі скакалі з вокнаў палаючага будынка (апублікаваныя здымкі з месца здарэння).