Брэстаўчанін прадставіў прыватную калекцыю футбольнай атрыбутыкі (фота)

Калекцыя належыць галоўнаму трэнеру жаночага клубу "Вікторыя-86" Георгію Дарбуашвілі. Мужчына збірае рэчы, так ці інакш звязаныя з "гульнёй №1", яшчэ са школы. На сёння калекцыя налічвае каля 1500 футбольных альбомаў і амаль 500 арыгінальных кашулек з розных клубаў і зборных.



Са словаў Георгія Дарбуашвілі, калекцыю даводзіцца захоўваць у памяшканні пры клубе "Вікторыя-86". Калекцыянер прызнаецца, што прадаваць нічога не збіраецца, але шмат экспанатаў ён ужо падараваў сябрам.



Дарбуашвілі: "Вядома, у планах ёсць, што трэба зрабіць спартыўны музей ці музей футбольнай славы. Калі ў горадзе з'явіцца прапанова, я гатовы ўсё ахвяраваць. Калі — не, то ў сябе зробім, каб людзі маглі прыходзіць. Каб заўзятары маглі сабраца і пагутарыць".



Зараз азнаёміцца з экспазіцыяй можна ў брэсцкім спорткомплексе "Алімп".