Брэсцкія раварысты змагаюцца з высокімі бардзюрамі
Кампанія "За Вела-Брэст" абвесціла збор фотафактаў аб парушэннях будаўнічых нормаў на веладарожках.
Па словах каардынатара кампаніі Уладзіміра Красько, бардзюры на некаторых участках дасягаюць 15 сантыметраў замест належнай нормы ад 0 да 4 сантыметраў.
Красько: "Гэта ініцыятыва паўстала з-за таго, што сябры кампаніі "За Вела-Брэст" штодзённа скардзіліся на нязручнасці выкарыстання ровара. Таксама ў нас ёсць інфармацыя аб траўмах, якія атрымлівалі раварысты на такіх нязручных велаполасах і веладарожках. Так узнікла ідэя акцыі: сабраць фотаматэрыял аб парушэннях па вышыні бардзюраў".
Сабраныя фотаздымкі актывісты плануюць накіраваць у Брэсцкі гарвыканкам, ДАІ вобласці і камунальныя службы.
Даслаць свой фотафакт можна па адрасе [email protected]. Адзінае патрабаванне да здымку: у кадры павінна быць лінейка для таго, каб была зразумелай вышыня бардзюра.