Бітва лідараў: “Шахцёр” згуляе з БАТЭ

Іх мінулая сустрэча скончылася безумоўнай перамогай БАТЭ — 4:0. Калі барысаўчане перамогуць і на выездзе, то яны выйдуць на першы радок у турнірнай табліцы. У папярэднім туры абодва клуба выглядалі непераканаўча, бо толькі мінімальна выйгравалі ў слабейшых супернікаў. Цяпер ім давядзецца згуляць на поўную моц.



Для “Шахцёра” гэта шанец рэабілітавацца пасля папярэдняй паразы ад БАТЭ і замацавацца на верхнім радку, а для БАТЭ — шанец вярнуць сабе лідарскую пазіцыю.



Дарэчы, “гарнякі” амаль сем гадоў запар не могуць абыграць барысаўчан у сябе дома.