Беспрацоўны мінчук "замініраваў" чыгуначны вакзал

З фактам "тэлефоннага тэрарызму" сутыкнуліся мінскія праваахоўнікі. У ноч на суботу, 23 студзеня, у 0.15 на нумар "101" патэлефанаваў невядомы і паведаміў пра выбуховую прыладу на пероне мінскага чыгуначнага вакзала.
Як паведамляе прэс-служба МУС, праверка на вакзале не выявіла выбуховага прыстасавання.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што тэлефанаваў беспрацоўны 36-гадовы мінчук. Мужчыну затрымалі, вядзецца праверка.