"Белінвестбанк" папярэджвае кліентаў пра магчымыя праблемы з карткамі
Банкамат "Белінвестбанка" / @belinvestbank_official
"Белінвестбанк" папярэджвае кліентаў пра магчымыя перабоі ў абслугоўванні картак. Праблемы могуць паўстаць заўтра ў першай палове дня .
"11 студзеня 2023 года з 10.00 да 12.00 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні ўладальнікаў банкаўскіх плацежных картак", — гаворыцца ў паведамленні банка.
Перабоі, калі паўстануць, будуць звязаныя з правядзеннем тэхналагічных работ.