Белчыгунка змяняе расклад міжнародных цягнікоў на “зімовы час”

Белчыгунка змяняе расклад міжнародных цягнікоў на “зімовы час”

Беларуская чыгунка змяніла расклад міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам суседніх краінаў на “зімовы час”. Україна, Літва, Латвія, Польшча перавядуць гадзіннікі на гадзіну назад у ноч на нядзелю.                                 

З 29 кастрычніка цягнік №86/85 Мінск-Кіеў будзе выходзіць з Мінска ў 22.40, як звычайна, а прыбываць ва ўкраінскую сталіцу ў 7.55 (раней у 8.56). Назад ён будзе адпраўляцца ў 21.09, а прыбываць у Мінск у 8.38, як і раней.

Цягнік №805/806 Мінск-Вільня будзе выходзіць з Мінска ў 7.35, а прыбываць на канцавую станцыю ў 9.05. З Вільні ён будзе выходзіць у 18.30, а вяртацца ў Мінск без зменаў, у 22.00.

Цягнік №87/88 Мінск-Рыга будзе выходзіць з Мінска ў 20.38, як і раней, а прыбываць у сталіцу Латвіі ў 7.30. Назад ён будзе адпраўляцца ў 19.20 і прыбываць у Мінск у 7.50.

Змяняецца і расклад перасадачных цягнікоў Мінск-Брэст №727/728 і №128/127 Брэст-Варшава. З Мінска цягнік да Брэста будзе выходзіць у 10.55 і прыбываць у Брэст у 14.31, а цягнік з Брэста да Варшавы будзе выходзіць у 15.23 і прыбываць у Варшаву ў 17.25. З Варшавы перасадачны цягнік будзе адпраўляцца ў 8.25 і прыбываць у Брэст у 14.49. Цягнік з Брэста будзе выходзіць у 15.15 і прыбываць у Мінск у 18.49.

Зменіцца таксама расклад руху цягнікоў, якія ідуць праз Беларусь транзітам.