Белчыгунка да 2020 года пусціць гарадскія электрычкі ў Фаніпаль і Дзяржынск

Белчыгунка да 2020 года пусціць гарадскія электрычкі ў Фаніпаль і Дзяржынск

Беларуская чыгунка плануе да 2020 года пусціць цягнікі гарадскіх ліній у Фаніпаль і Дзяржынск. Як паведамляе прэс-служба Белчыгункі, у гэты перыяд плануецца выканаць рэканструкцыю пасажырскай інфраструктуры на ўчастку Мінск-Пасажырскі — Койданава і арганізаваць курсіраванне цягнікоў гарадскіх ліній з ахопам перавозкамі двух гарадоў-спадарожнікаў Фаніпаля і Дзяржынска.

Таксама ў кампаніі паведамілі, што плануюць закупіць яшчэ чатыры саставы электрацягнікоў гарадскіх ліній.

Гарадскія электрычкі ходзяць у сталічным рэгіёне з 2011 года. Першым кірункам, па якім пусцілі гэтыя цягнікі, стаў Мінск — Беларусь (Заслаўе). Затым электрычкі звязалі Мінск з Рудзенскам і Смалявічамі.