Белчыгунка часткова змяняе расклад руху міжнародных цягнікоў

Беларуская чыгунка правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам суседніх краінаў на зімовы час. У ноч з 29 на 30 кастрычніка ўсе суседзі Беларусі, апроч Расіі, перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад. Такім чынам, зменіцца і графік руху цягнікоў.
З заўтрашняга дня ў Мінска будзе гадзіна розніцы з Кіевам, Вільняй і Рыгай, дзве гадзіны — з Варшавай.
Новы расклад руху ўзгоднены з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы.
Падрабязную інфармацыю аб раскладзе міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.