"Белавія" прадала з таргоў Boeing 737-500
Самалёт быў прададзены адзінаму ўдзельніку таргоў / ipmtorgi.by
Авіякампанія "Белавія" прадала з таргоў Boeing 737-500, паведамляе арганізатар аўкцыёну ў панядзелак.
Самалёт быў прададзены адзінаму ўдзельніку таргоў за 3,099 мільёна рублёў. Пачатковая цана лота складала 2,9 мільёна рублёў.
Як паведамляла Еўрарадыё, Boeing 737-500 быў выведзены з эксплуатацыі ў чэрвені. Працаздольнасць яго рухавікоў, вузлоў і агрэгатаў не правяралася. Разам з самалётам прадаваліся два рухавікі і дапаможная сілавая ўстаноўка.