"Белавія" адмяніла рэйсы ў Казахстан на 6 студзеня
Кампанія "Белавія" адмяніла рэйсы ў Алматы і Нур-Султан на 6 студзеня. Гэта тлумачыцца небяспекай палётаў.
"Авіякампанія ўважліва сочыць за падзеямі ў Казахстане, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на бяспеку палётаў. Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстана будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным гарантаванні бяспекі палётаў", — падкрэслівае прэс-служба "Белавіі".
Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні быў адменены рэйс з Мінска ў Алматы, бо аэрапорт у Казахстане захапілі пратэстоўцы.
Пасажырам, якія купілі квіткі ў Казахстан па 10 студзеня ўключна, прапануюць змяніць дату вылету без дадатковай аплаты (у межах аднаго класа абслугоўвання) на прамыя рэйсы па 31 студзеня.