Беларусы прыдумалі, як выганяць больш яблычнага дыстыляту з сыравіны

Максімальнае выкарыстанне сыравіны і адходаў / pixabay.com
Беларускія навукоўцы прыдумалі, як максімальна эфектыўна выкарыстоўваць сыравіну пры вытворчасці яблычнага дыстыляту. Аўтарамі вынаходніцтва №24611 "Спосаб вытворчасці яблычнага дыстыляту" сталі Кацярына Кулагава і Аляксандр Пушкар з НПЦ па харчаванні, паведамляе канал "De facto. Беларуская навука" са спасылкай на газету "Навука".
Сутнасць вынаходніцтва заключаецца ў распрацоўцы новага метаду вытворчасці яблычнага дыстылату, які забяспечвае поўнае выкарыстанне сыравіны, у тым ліку вытворчых адходаў. Гэта зніжае сабекошт і павялічвае выхад гатовага алкагольнага напою.
Пры прыёмцы свежых яблыкаў ад партыі адбіраюць аб’яднаную пробу. Яе рыхтуюць да перапрацоўкі (мыюць, сартыруюць, здрабняюць).
Атрыманую масу змешваюць і аддзяляюць сок на прэсе ўручную (праз тканіну) або з выкарыстаннем прэсаў перыядычнага ці бесперапыннага дзеяння. У аўтарскіх прыкладах пададзены канкрэтныя варыянты рэалізацыі прапанаванага спосабу.
Дыстылят — гэта алкагольны напой, выраблены шляхам перагонкі брагі. Так атрымліваюць самагон, кальвадос, віскі, чачу і іншыя напоі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.