Беларусы працягваюць скупляць валюту, за верасень набылі мільярд долараў
У мінулым месяцы жыхары Беларусі павялічылі набыццё валюты пасля таго, як у жніўні зафіксавалі зніжэнне попыту (у 1,5 разы ў параўнанні з ліпенем).
Як сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банку, за верасень фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 726 мільёнаў 200 тысяч долараў (у жніўні — $735,6 млн) у эквіваленце, купілі — 1 мільярд 58 мільёнаў 100 тысяч долараў (за жнівень — $903,3 млн). Такім чынам, чыстая пакупка замежнай валюты склала амаль 332 мільёны долараў (у жніўні — амаль 168 мільёнаў долараў), паведамляе БЕЛТА.
Летні ажыятаж эксперты тлумачылі найперш сезонам адпачынкаў. Аднак у верасні тэндэнцыя перавышэння набыцця валюты над продажам вярнулася. Магчыма, на беларусаў паўплывалі чуткі пра магчымую дэвальвацыю, якія рэгулярна з'яўляюцца на працягу года.
72% апытаных беларусаў лічаць пагрозу дэвальвацыі рэальнай
Фота — bymedia.net