Беларускія “МАЗы” выехалі для ўдзелу ў “Дакары 2014”
Аўтагонка пройдзе ў Паўднёвай Амерыцы, у Буэнас-Айрэс машыны трапяць да канца снежня.
У цяперашнім “Дакары” беларуская каманда будзе прадстаўлена трыма экіпажамі, паведамляе "БелаПАН". Каманда “МАЗ-СПОРТаўта” будзе прымаць удзел у прэстыжным спаборніцтве трэці раз. Дэбют каманды адбыўся ў студзені 2012 года. Экіпаж на чале з пілотам Аляксандрам Васілеўскім заняў тады 31-е месца ў генеральнай класіфікацыі грузавікоў.
Транскантынентальны ралі-марафон “Дакар-2014” стартуе 5 студзеня 2014 года. Грузавікі выйдуць на трасу ў аргентынскім горадзе Расарыё і, пераадолеўшы некалькі тысяч кіламетраў, фінішуюць ў чылійскім Вальпараіса 18 студзеня.