Беларускі "злодзей у законе" "Муму" асуджаны на 2 гады зняволення
Беларускага грамадзяніна Алега Герасімовіча затрымалі ў красавіку ў Свярдлоўскай вобласці Расіі.
Разам з расійскімі паліцэйскімі ў аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі МУС Беларусі (гл. відэа). Герасімовіч-"Муму" не меў права на ўезд у Расію, паколькі быў адтуль дэпартаваны з адзнакай пра непажаданасць знаходжання на працягу пяці гадоў — да верасня 2016-га.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад", "злодзея ў законе" адправілі за краты за ўхіленне ад прэвентыўнага нагляду. "Муму" стаў чацвёртым з дзейных на сённяшні дзень беларускіх "злодзеяў у законе", якія найбліжэйшыя гады правядуць у зняволенні. На свабодзе застаюцца толькі Павел Алексіевіч і Руслан Лебедзеў.
Фота — ria.ru