Беларускі міліцыянер сачыў за людзьмі і прадаваў дадзеныя з базаў МУС

Кліентаў хапала — людзі звярталіся з просьбамі сачыць за іх мужамі, жонкамі, палюбоўніцамі, куплялі дадзеныя з базаў Міністэрства ўнутраных спраў. Такую актыўную дзейнасць заўважылі праваахоўнікі ды спынілі яе.



Міліцыянера абвінавачваюць ва "злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі", у "атрыманні хабару" і ў "незаконным вырабе, набыцці ці збыце сродкаў для таемнага атрымання інфармацыі". Яго памочнік, былы міліцыянер, абвінавачваецца аж па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу.



Крымінальную справу разгледзіць Мінскі міжгарнізонны ваенны суд, паведамляе БЕЛТА.
 

Фота — Fotolia