Беларускі "Ізавак" пастаўляе прадукцыю расійскаму ВПК. Расследаванне

Новае расследаванне БРЦ / investigatebel.org
Беларускі расследавальніцкі цэнтр выпусціў новы матэрыял пра беларускую кампанію "Ізавак", якая пастаўляла сваю прадукцыю прадпрыемствам расійскага ВПК на сотні мільёнаў долараў падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Еўрарадыё пераказвае тэкст расследавання.
Інавацыі без авацый
Кампанія "Ізавак" ужо 33 гады займаецца вакуумнымі тэхналогіямі. У мінулым фірма ўдзельнічала ў вытворчасці прадукцыі Apple: пры дапамозе абсталявання "Ізавака" на экраны першых кампутараў iMac наносілі ахоўны слой.
Акрамя Apple сярод кліентаў "Ізавака" былі Tesla, Samsung, LG, Sharp і іншыя.
У групе кампаній "Ізавака" ёсць фірма "Ізатэк-М", якая і займаецца "цёмнымі схемамі".
У Расіі з тэхналогіяй…
У снежні 2023 года "Ізатэк-М" прадала расійскай кампаніі ТАА "НМ-Тэх" ужываную ўстаноўку плазменнага траўлення амерыканскай гандлёвай маркі Applied Materials. Гэта важны і дэфіцытны для Расіі кампанент вайсковай тэхнікі.
Пастаўкі такой амерыканскай тэхнікі ў Расію забароненыя правіламі экспартнага кантролю ЗША.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.