Беларуская вёска будзе змагацца за званне лепшай у свеце

Беларуская вёска будзе змагацца за званне лепшай у свеце

Беларуская вёска будзе змагацца за званне лепшай у свеце / progomel.by

Беларуская вёска Пагост Жыткавіцкага раёна будзе прадстаўлена на міжнародным конкурсе Best Tourism Villages-2025, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Вёска славіцца сваім унікальным абрадам "Юр'еўскі карагод", які ў 2019 годзе быў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Абрад спалучае ў сабе элементы язычніцкіх і хрысціянскіх традыцый, праводзіцца штогод на Юр'еў дзень (6 мая) у гонар захавальніка хатняй жывёлы, дабрадзея ў хатняй гаспадарцы і апекуна ўрадлівасці — святога Юрыя.

Конкурс Best Tourism Villages арганізуе UN Tourism (раней Сусветная турыстычная арганізацыя ААН). Ён закліканы адзначаць сельскія населеныя пункты, якія дэманструюць дасягненні ва ўстойлівым развіцці турызму, захаванні культурнай і прыроднай спадчыны. Удзел у конкурсе адкрыты для вёсак з насельніцтвам да 15 тыс. чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.