Беларускага турыста знайшлі нежывым на Эльбрусе
Гара Эльбрус / unsplash
Цела беларуса эвакуявалі з Эльбруса, паведамілі ў МНС Кабардына-Балкарыі.
Вядома, што 26-гадовы мужчына планаваў уздым на пік Терскалак на паўднёва-ўсходнім адрогу Эльбруса. Ягоная вышыня — 3,8 км. Цела мужчыны знайшлі на вышыні 2,8 км у раёне вадаспаду Терскол.
Турыст не выходзіў на сувязь з 3 верасня, яго шукалі 19 выратавальнікаў Эльбрусскага высокагорнага атрада МНС Расіі. Для пошукаў задзейнічалі верталёт, але выратаваць зніклага ў гарах беларуса не ўдалося.