Беларускага актывіста Змітра Каспяровіча знайшлі нежывым у Варшаве

Зміцер Каспяровіч

Зміцер Каспяровіч / svaboda.org

Беларускага актывіста, сябра Сойму Партыі БНФ Змітра Каспяровіча знайшлі мёртвым у яго варшаўскай кватэры, паведамілі яго сябры. Дакладныя прычыны смерці невядомыя.

Паводле дадзеных сяброў, цела Каспяровіча знайшлі на матрасе, на якім ён спаў. Сляды босых ног у крыві вялі па лесвіцы ад нулявога да другога паверха, і ля ўваходу ў кватэру таксама было шмат крыві.

Паводле сяброў, імаверна, што Каспяровіч памер некалькі дзён таму.

 

“Гаварыць праўду — найлепшая абарона”

Каспяровіча ў першы раз асудзілі яшчэ ў 2006 годзе. За сарваны чырвона-зялёны сцяг яму прызначылі 5 месяцаў арышту.

Пасля пратэстаў Каспяровіч жыў у Варшаве, але вясной 2022 года часова вярнуўся ў Менск, каб вырашыць свае юрыдычныя пытанні. Праз паўтара дні пасля таго, як актывіст апынуўся на радзіме, у ягоную кватэру спрабавалі ўварвацца невядомыя з аўтаматамі. Ён здолеў уцякчы праз вакно, але зламаў нагу.

Не маючы магчымасці ўцякчы праз мяжу нелегальна са зламанай нагой, ён сам выйшаў на КДБ. З мужчынам правялі некалькі допытаў, па яго словах, беларускія спеслужбы цікавіла, ці ведае ён агентаў замежных спецслужбаў. Мужчына казаў, што на той час свядома абмежаваў усе свае сацыяльныя кантакты.

У чэрвені ён здолеў з'ехаць у Літву, і адразу пасле гэтага паведаміў журналістам, што супрацоўнічаў з КДБ, пісала “Радыё Свабода”.

“Калі я перасек мяжу, то адразу быў гатовы расказаць сваю гісторыю журналістам. Гаварыць праўду – гэта найлепшая абарона”, – казаў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.