Беларусаў падазраюць у махлярстве з банкаўскімі картам у Тайландзе

26 снежня на адным з папулярных курортаў у Тайландзе затрымалі дваіх 35-гадовых турыстаў з Беларусі. Мясцовая паліцыя паведаміла, што беларусы прыехалі ў Тайланд 3 снежня. Пры дапамозе фальшывых пластыкавых картак  мужчыны выкралі з банкаматаў Бангкока і Пхукета 33 тысячы долараў. Частку сродкаў яна перавялі ў наяўныя, іншую частку перавялі на рахункі ў Беларусі.

Паводле Bangkok Post, беларусаў затрымамі ў гатэлі. У іх канфіскавалі восем фальшывых банкаўскіх картак і два пашпарты. Падазраваныя заявілі, што знайшлі карткі ў прыбіральні аэрапорту Пхукета, а пароль да кожнай быў на задняй частцы карткі.

Гэта быў іх чацвёрты візіт на азіяцкі курорт. Калі віну затрыманых дакажуць, ім пагражае да 10 гадоў турмы, а таксама буйны грашовы штраф.

Міністэрства замежных спраў Беларусі разбіраецца ў сітуацыі з затрыманнем у Тайландзе дваіх беларусаў. Як паведамілі БЕЛТА ў МЗС, у Тайландзе няма дыпламатычнага прадстаўніцтва нашай краіны.

Бліжэйшая да гэтай краіны амбасада ў В’етнаме будзе высвятляць акалічнасці справы. Іншых звестак пра інцыдэнт пакуль няма.